Разам з установамі культуры
У мінулую суботу ўзорная кантакт-студыя тэатралізавана-інтэлектуальнай гульні “Teens-фармат” Пружанскага гарадскога Палаца культуры запрасілі падлеткаў на інфармацыйны марафон “У здаровай тэме”, прысвечаны Сусветнаму дню здароўя. Удзельнікі мерапрыемства адказалі на пытанні віктарыны “Мы супраць наркотыкаў”, паразважалі аб шкодзе палення і паўдзельнічалі ў рухавых конкурсах.