Пакарыцелям космасу прысвячаецца

Такую назву носіць выстава, якая 12 красавіка пачала сваю працу ў Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Засіма. Яе адкрыццё было прымеркавана да Дня касманаўтыкі.

На выставе прадстаўлены копіі 30 савецкіх плакатаў, прысвечаных касмічнай тэме, арыгіналы якіх захоўваюцца ў фондах Дзяржаўнага музея гісторыі касманаўтыкі імя К.Э.Цыялкоўскага (г.Калуга). Экспанаты для выставы ў Пружанах прадаставіў Расійскі цэнтр навукі і культуры ў г.Брэст. Экспазіцыя таксама дапоўнена матэрыяламі бібліятэкі – друкаванымі выданнямі аб космасе і яго пакарыцелях.

На адкрыццё выставы “Пакарыцелям космасу прысвячаецца” завіталі вучні гімназіі, для якіх дырэктар установы культуры Таццяна Гуторкіна правяла першую экскурсію. Рабяты пачулі аповед аб гісторыі асваення касмічнай прасторы, дасягненнях Беларусі ў гэтай справе, а таксама паглядзелі відэасюжэт аб першай беларускай жанчыне-касманаўце, Героі Беларусі – Марыне Васілеўскай.

Наведаць выставу ў Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы можна да 26 красавіка.

Добавить комментарий