Разам з установамі культуры

У  мінулую  суботу  ўзорная кантакт-студыя тэатралізавана-інтэлектуальнай гульні “Teens-фармат” Пружанскага гарадскога Палаца культуры запрасілі падлеткаў на інфармацыйны марафон “У здаровай тэме”, прысвечаны Сусветнаму дню здароўя. Удзельнікі мерапрыемства адказалі на пытанні віктарыны “Мы супраць наркотыкаў”, паразважалі аб шкодзе палення і паўдзельнічалі ў рухавых конкурсах.

Аматарскае аб’яднанне “Жыўчык” Новазасімавіцкага сельскага Дома культуры правяло для дзяцей віктарыну “Падарожжа ў краіну здароўя”.

Тэматычная выстава “Захаваем жыццё на зямлі” пачала работу ў Калазубскім сельскім клубе-бібліятэцы.

Старавольскі сельскі клуб-бібліятэка запрасіў рабят на інфармацыйную гадзіну “Дзень рок-н-рола”. Таксама хлопчыкі і дзяўчынкі пашырылі свае веды на дзіцячай гадзіне да Дня касманаўтыкі.

Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў была прысвечана кніжная выстава “Скрозь ад фашысцкіх канцлагераў”, якую наведалі дзеці і дарослыя ў Шаняўскім сельскім клубе-бібліятэцы.

Да гэтай знакавай даты таксама прымеркаваў лекцыю “Бухенвальдскі набат” музей-сядзіба “Пружанскі палацык”. Навуковы супрацоўнік музея сустрэлася з вучнямі 6-х класаў сярэдняй школы № 3 і распавяла аб адным з самых жудасных нацысцкіх канцлагераў – Бухенвальдзе.

Добавить комментарий