У Байках стартаваў патрыятычны праект

Телеканал АНТ сумесна з рэспубліканскім грамадскім аб’яднаннем «Патрыёты Беларусі» пачаў праект «Сёстры Хатыні»,  прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Яе мэта – успомніць і нагадаць сучаснікам пра спаленыя падчас Вялікай Айчыннай вайны вёскі і іх жыхароў.

Першым прыпынкам праекта «Сёстры Хатыні» стала вёска Байкі Пружанскага раёна. 11 красавіка каля масавага пахавання ахвяр фашызму адбыўся мітынг-рэквіем, які даў старт рэспубліканскаму патрыятычнаму праекту.

22 студзеня 1944 года нямецкія акупанты расстралялі каля 1000 жыхароў, а вёску Байкі спалілі.

У мітынгу каля магілы знішчаных мірных грамадзян прынялі ўдзел старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец, прокурор раёна Аляксандр Вярбіцкі, настаяцель ружанского храма святых апосталаў Пятра і Паўла Аляксандр Сень, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Алёна Ланская, журналісты тэлеканала АНТ, члены гарамадскага аб’яднання «Патрыёты Беларусі», прадстаўнікі мясцовых органаў улады, прадпрыемстваў і арганізацый, школьнікі і інш.

Мерапрыемства завяршылася ўскладаннем кветак да месца пахавання і адкрыццём шыльды з QR-кодам у рамках рэспубліканскага праекта «Захаваем гісторыю».

Падрыхтаваў мітінг Пружанскі гарадскі Палац культуры, яго вядучымі былі – Вячаслаў Краўчук і Таццяна Навінка.

Рэпартажы з месца падзей можна паглядзець тут

Добавить комментарий