Якасць найперш за ўсё

Клубныя ўстановы шмат увагі ўдзяляюць якаснаму правядзенню мерапрыемстваў рознай тэматычнай накіраванасці.

Так, Кляпацкі сельскі Дом культуры прапанаваў рабятам прыняць удзел у інфармацыйнай гадзіне «Якаснае харчаванне – залог здароўя», якая была прысвечана Году якасці. Дзеці ўспомнілі пра здаровы лад жыцця і карысныя прадукты, паўдзельнічалі ў гульнях і займальных вопытах, якія дазваляюць выявіць карысць і шкоду харчавання.

Чарговае пасяджэнне маладзежнага аматарскага аб’яднання «Натхненне» адбылося ў Мураўскім сельскім Доме культуры. Юнакі і дзяўчаты правялі незвычайную «Кулінарную вечарынку», прысвечаную фуршэту. Яны сервіравалі адпаведны стол, гатавалі якасныя і карысныя стравы, удзельнічалі ў тэматычнай віктарыне.

Дзіцячая гадзіна прайшла ў групе ранняга развіцця «Малышарыкі», якая дзейнічае ў Шарашоўскім цэнтры культуры і вольнага часу. Дзеці гаварылі аб прыкметах вясны, гулялі ў гульні на развіццё памяці і ўвагі і стварылі для матуль букеты з папяровых кветак. Для дарослай аўдыторыі прайшла вечарыны пытанняў і адказаў «Як палепшыць якасць жыцця», падчас якой размова ішла аб здаровым ладзе жыцця. Таксама адбылося віншаванне з днём нараджэння работніцы клубнай ўстановы.

Добавить комментарий