З усмешкай па жыцці

Пазітыўны настрой дораць наведвальнікам сустрэчы ў клубных установах раёна.

Калазубскі сельскі клуб-бібліятэка нядаўна запрасіў рабят на дзіцячую гадзіну “Усмешка – гэта для ўсіх”. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем пагулялі ў вясёлыя гульні, патанцавалі і намалявалі сваіх сяброў.

Да Сусветнага дня здароўя Сухопальскі сельскі клуб-бібліятэка прымеркаваў спартыўную эстафету “Мы – юныя асілкі”.

Інфармацыйную гадзіну для падлеткаў “Здаровы лад жыцця – гэта для вас!” правёў Шаняўскі сельскі клуб-бібліятэка. Таксама работнікі клубнай установы зладзілі дзіцячы ранішнік “Першае красавіка – дзень жартаў і вяселля”.

А ў Старавольскім сельскім клубе-бібліятэцы адбылася гутарка “Беражыце братоў нашых меншых”. Рабяты даведаліся аб тым, як многія жывёлы сталі хатнімі і чаму трэба клапаціцца аб прыродзе. Напрыканцы дзеці расказалі аб сваіх хатніх гадаванцах і намалявалі іх. Да таго ж ва ўстанове адбылося чарговае пасяджэнне клуба па інтарэсах “Ты не адзін”, якое было прысвечана Дню яднання народаў Беларусі і Расіі.

Майстар-клас па роспісу на шкле адбыўся ў Новазасімавіцкім сельскім Доме культуры.

Добавить комментарий