Ружаны: пачатак Вялікай Айчыннай вайны

У першыя дні Вялікай Айчынной вайны Ружаны апынуліся на лініі «дарогі смерці», па якой часці Чырвонай Арміі, адступаючы пад націскам нямецкіх войск ад Беластока, прарываліся да асноўных сіл Заходняга фронта. Савецкія воіны адчайна змагаліся, астаўляючы ўздоўж шляхоў адыходу шмат параненых і загінуўшых, пашкоджанай тэхнікі. Першы тыдзень вайны быў сапраўдным жахам: бамбардзіроўкі, абстрэлы, смерць, кроў і праціўнік, якога амаль немагчыма сыніць.

Продолжить чтениеРужаны: пачатак Вялікай Айчыннай вайны

Шлях да Перамогі

22 чэрвеня у Беларусі адзначаюць Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Падчас яго заўсёды ўспамінаюць ахвяр вайны – мірных жыхароў і воінаў.

Продолжить чтениеШлях да Перамогі

Дзякуй Вам, ветэраны!

Такую назву меў конкурс відэавіншаванняў, які з 8 красавіка па 2 мая 2024 года праводзіла дзяржаўная ўстанова культуры «Пружанскі гарадскі Палац культуры».

Продолжить чтениеДзякуй Вам, ветэраны!

Памятны мітынг у Круглым

Жалобнай датай для пружанскай гісторыі з’яўляецца 22 красавіка 1944 года.  Менавіта ў гэты дзень 80 гадоў назад ва ўрочышчы Пясчына каля горада нямецкімі акупантамі было растраляна 19 жыхароў Круглага, Купліна, Смалян, Алішавіч – удзельнікаў падполля і членаў іх сем’яў.  Астанкі антыфашыстаў з ушанаваннямі былі перанесены на могілкі вёскі Круглае ўлетку 1944 года.

Продолжить чтениеПамятны мітынг у Круглым

У Байках стартаваў патрыятычны праект

Телеканал АНТ сумесна з рэспубліканскім грамадскім аб’яднаннем «Патрыёты Беларусі» пачаў праект «Сёстры Хатыні»,  прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Яе мэта – успомніць і нагадаць сучаснікам пра спаленыя падчас Вялікай Айчыннай вайны вёскі і іх жыхароў.

Продолжить чтениеУ Байках стартаваў патрыятычны праект

Званы нашай памяці

22 сакавіка ў дзень памяці трагедыі вёскі Хатынь, якая з’яўляецца сімвалам гора і пакут беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, каля пахаванняў і памятных знакаў Пружаншчыны адбыліся жалобныя мерапрыемствы, падрыхтаваныя работнікамі гарадскога Палаца культуры і клубных устаноў.

Продолжить чтениеЗваны нашай памяці

Незабытыя героі: Ціхан Баран

Тэлерадыёкампанія “Брэст” працягвае праект “Неспаленая памяць. Незабытыя героі”. 17 кастрычніка ў эфіры тэлеканала “Беларусь 4” выйшаў чарговы рэпартаж з гэтай серыі, які быў прысвечаны піянеру-герою Ціхану Барану з в.Байкі Пружанскага раёна.

Продолжить чтениеНезабытыя героі: Ціхан Баран

Яшчэ адна кропка на памятнай карце Пружаншчыны

На тэрыторыі Пружанскага раёна шмат памятных месцаў. Адным з іх з’яўляецца вёска Байкі – сястра Хатыні. 22 студзеня 1944 г.  вёска была спалена гітлераўцамі, а яе жыхары (каля 1 тыс. чалавек) закатаваны і растраляны. Нашчадкі захоўваюць памяць аб гэтых жудасных падзеях мінулага. На пахаванні ахвяр фашызму праходзяць мітынгі, падтрымліваецца парадак.

Продолжить чтениеЯшчэ адна кропка на памятнай карце Пружаншчыны

Памяць спаліць немагчыма

На тэлеканале “Беларусь – 4” выйшаў чарговы рэпартаж з серыі “Неспаленая памяць”. Ён быў прысвечаны трагедыі, якая адбылася на тэрыторыі Мокраўскага сельсавета Пружанскага раёна 17 ліпеня 1942 года. У гэты дзень нямецка-фашысцкія акупанты спалілі сем вёсак і растралялі ўсё мужчынскае насельніцтва.

Продолжить чтениеПамяць спаліць немагчыма

Неспаленая памяць

Такую назву мае праект тэлерадыёкампаніі “Брэст”, які расказвае аб трагічных лёсах вёсак Брэстчыны, спаленых фашастамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Журналісты сустракаюца са сведкамі падзей, прадстаўнікамі пракуратуры, кампетэнтнымі спецыялістамі, краязнаўцамі.

Продолжить чтениеНеспаленая памяць

Памяць аб ахвярах Халакосту жыве ў Пружанах

27 студзеня ў Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту у г.Пружаны каля памятнага знаку загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны яўрэям адбыўся мітынг. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі працоўных калектываў, органаў улады, члены грамадскіх арганізацый, школьнікі, гараджане.

Продолжить чтениеПамяць аб ахвярах Халакосту жыве ў Пружанах

Пахаваны невядомыя воіны

7 снежня на вайсковых могілках у вёсцы Слабудка адбылося перапахаванне трох невядомых чырвонаармейцаў, астанкі якіх былі знойдзены 52-м спецыялізаваным пошукавым батальёнам Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь у вёсках Блізная і Клепачы Ружанскага сельсавета.

Продолжить чтениеПахаваны невядомыя воіны