Сустрэча з музыкай

Юныя музыканты, якія вучацца ў Шарашоўскай дзіцячай школе мастацтваў, нядаўна ізноў завіталі ў госці ў мясцовы дзіцячы сад.

Дашкольнікі і іх выхавацелі з нецярпеннем чакалі гэтай сустрэчы з таленавітымі дзецьмі, якая ў поўнай меры апраўдала іх надзеі.

Рабяты пад кіраўніцтвам настаўнікаў падрыхтавалі прыгожы канцэрт, падчас якога прадэманстравалі выдатнае валоданне музычнымі інструментамі – фэртэпіяна і баянам, праспявалі вясёлыя песні і прачыталі добрыя вершы.

Сустрэча з музыкай падаравала ўсім удзельнікам мерапрыемства выдатны настрой і незабыўныя эмоцыі.

Добавить комментарий