Памятаем і шануем

12 красавіка 2024 года ў рамках патрыятычнай акцыі Пружанскага аўтаклуба “Памятаем і шануем”, якая прымеркавана да месячніка па навядзенні парадку на зямлі, члены пярвічных прафсаюзных арганізацый Пружанскай раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмы, гарадскога Палаца культуры, цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы добраўпарадкавалі тэрыторыю каля магілы ахвяр фашызму ў вёсцы Казлы Мокраўскага сельсавета.


Работнікі сферы культуры прыбралі смецце і сухую расліннасць, вычысцілі плітку, прапалолі клумбу.
Ушанаванне памяці аб загінуўшых і захаванне ў годным стане іх пахаванняў – абавязак кожнага сумленнага грамадзяніна. Пярвічныя прафсаюзныя агранізацыі ўстаноў культуры, як заўсёды, не засталіся ўбаку ад гэтай важанй справы і зрабілі свой унёсак у добраўрадакаванне помнікаў Вялікай Айчыннай вайны.

 

Добавить комментарий