Наш родны край

Адным з прыярытэтных накірункаў работы бібліятэк з’яўляецца патрыятычнае выхаванне.

У рамках мерапрыемстваў цыклу «Не ўспамінаць, а помніць…» у Ліноўскай сельскай бібліятэцы прайшла пазнавальная гадзіна «Памяць у камені і бронзе», прымеркаваная да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін. Прысутныя даведаліся аб помніках Вялікай Айчыннай вайны.

Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у чытальнай зале Пружанскай раённай дзіцячай бібліятэкі імя А.Лось працуе кніжная выстава «Подзвігу ляжыць дарога ў вечнасць», якая знаёміць з ваеннымі дакументамі, бітвамі, героямі-землякамі, юнымі патрыётамі і памятнымі мясцінамі. А на абанеменце дзіцячай бібліятэкі пачала працаваць выстава «Брэсцкай вобласці – 85», на якой прадстаўлены творчыя работы ўдзельнікаў VI міжнароднага мастацкага конкурсу імя Алены Лось.

Кляпацкая сельская бібліятэка запрасіла школьнікаў на краязнаўчую віктарыну-пошук «Мой край: сучаснае, мінулае, будучыня», якая дапамагла дзецям узбагаціць свае веды аб малой радзіме.

Віктарына «Падарожжа па родным краі» для вучняў 10-га класа Ружанскай сярэдняй школы прайшла ў гарпасялковай бібліятэцы. Мерапрыемства было прысвечана 85-годдзяю Брэсцкай вобласці і ўтрымлівала пытанні аб гісторыі і сучасным жыцці Першага рэгіёну.

З роднай прыродай пазнаёміліся юныя чытачы Навасёлкаўскай сельскай бібліятэкі. Выхаванцы дзіцячага сада паказалі свае веды ў гульні-віктарыне «Знаўцы птушак» і паглядзелі мультфільм «Ліса і журавель». Таксама бібліятэка правяла для першакласнікаў мясцовай сярэдняй школы гульнявую праграму «Хто ў якой казцы жыве?».

Добавить комментарий