Праекты зон аховы для кожнай каштоўнасці

У Кодэксе Рэспублікі Беларусь аб культуры вызначаны мерапрыемствы па захаванні аб’ектаў, якім нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Адно з патрабаванняў – распрацоўка праекта зон аховы. Гэтым дакументам вызначаецца ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту, зона аховы культурнага пласта.

Продолжить чтениеПраекты зон аховы для кожнай каштоўнасці

Нам трэба ведаць і клапаціцца

Багатая гісторыка-культурная спадчына пружанскай зямлі ўключае ў сабе шэраг аб’ектаў, якія, нажаль, згубілі гаспадара. Як след – разбурэнне. Велічны Троіцкі касцёл ў аг.Лыскава і рэшткі будынка былой сінагогі ў г.п.Ружаны патрабуюць увагі грамадскасці.

Продолжить чтениеНам трэба ведаць і клапаціцца

Захаваем лыскаўскі касцел

Веліч будынка былога Троіцкага касцёла ў аг.Лыскава Пружанскага раена звяртае на сябе ўвагу кожнага, хто апынецца тут. Касцел і жылы корпус кляштара, які таксама захаваўся, уваходзяць у адзіны архітэктурны комплекс.

Продолжить чтениеЗахаваем лыскаўскі касцел

Праекты зон аховы – для брацкіх магіл

На падставе пункта 1 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры ў 2022 годзе Пружанскі раённы выканаўчы камітэт зрабіў заказ прыватнаму вытворчаму ўнітарнаму прадпрыемству “Творчая майстэрня “А-дом” на распрацоўку праектаў зон аховы на шэраг гісторыка-культурных каштоўнасцей раёна.

Продолжить чтениеПраекты зон аховы – для брацкіх магіл

Накірунак на захаванне

У 1792 годзе на могілках мястэчка Ружаны на сродкі Аляксандра Сапегі быў узведзены касцёл святога Казіміра, які зараз называюць капліцай. Праект храма выканаў саксонец Ян Самуэль Бекер – прыдворны архітэктар Сапегаў. Невялічкі касцёл першапачаткова ўваходзіў у комплекс базыльянскага манастыра. Будынак, які сёння ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей, быў пабудаваны ў стылі ранняга класіцызму.

Продолжить чтениеНакірунак на захаванне

Роспіс па шкле – гісторыка-культурная каштоўнасць!

6 сакавіка ў Міністэрстве культуры адбылося пасяджэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны. На ім было прынята рашэнне аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці такому праяўленню нематэрыяльнай творчасці чалавека як “Традыцыйны роспіс па шкле” ў Пружанскім і Бярозаўскім раёнах. На пасядэнні прысутнічалі вядомыя Народныя майстры, які працуюць у гэтай старадаўняй мастацкай тэхніцы, – Марыя Кулецкая (г.Пружаны) і Таццяна Зданевіч (г.Бяроза).

Продолжить чтениеРоспіс па шкле – гісторыка-культурная каштоўнасць!

Брэстчына этнаграфічная: Пружанска-Камянецкі край

Такую назву мае выставачны праект, які стартаваў 24 лютага ў філіяле “Мастацкі музей” установы культуры “Брэсцкі абласны краязнаўчы музей”. У ім прадстаўлены экспанаты з фондаў музея – узоры Камянецка-Ваўкавыскага строя адзення, які бытаваў з шэрагам мясцовых асаблівасцяў у нашым раёне, прыклады народнага мастацкага ткацтва і вышыўкі, а таксама іншых дэкаратыўна-прыкладных твораў.

Продолжить чтениеБрэстчына этнаграфічная: Пружанска-Камянецкі край

Шанц на захаванне

На землях сучаснай Беларусі з даўніх часоў жылі людзі розных народаў і рэлігій. Ужо з XV ст. з Заходняй Еўропы на нашых землях пачалі сяліцца яўрэі, якія праследаваліся каталіцкай царквой, падвяргалася ганенням і знішчэнню.

Продолжить чтениеШанц на захаванне

Саломапляценне – наша каштоўнасць!

Саломапляценне ў Беларусі – адно з самых старажытных рамёстваў. Нашы продкі пакрывалі саломай дахі, усцілалі ложкі, з яе рабілі неабходныя ў паўсядзённасці хатнія рэчы, галаўныя ўборы, цацкі, ўпрыгожванні і абярэгі.

Продолжить чтениеСаломапляценне – наша каштоўнасць!

Саломапляценне – нематэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі

“Саломапляценне Беларусі: мастацтва, рамяство і ўменні” ўключана ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва. На 17-й сесіі Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны (ЮНЕСКА), якая праходзіла ў г.Рабат (Марокка), была разгледжана і падтрымана беларуская намінацыя па саломапляценні. Удзел у пасяджэнні камітэта прымала намеснік начальніка ўпраўлення па гісторыка-культурнай спадчыне Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь М.В.Нецвятаева. Для Беларусі гэта пяты элемент, які ўключаны ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва разам з абрадамі “Калядныя цары” і “Юр’еўскі карагод”, Будслаўскім фэстам і традыцыямі бортніцтва.

Продолжить чтениеСаломапляценне – нематэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі

Дзякуючы фонду Прэзідэнта рэстаўрацыя працягваецца

З 2008 года доўжыцца ўзнаўленне Ружанскага палацавага комплексу роду Сапегаў – старажытнейшага палаца на тэрыторыі Брэсцкай вобласці. Ужо адрэстаўраваны ўязная брама, усходні і заходні флігелі, у працэсе – усходні корпус.

Продолжить чтениеДзякуючы фонду Прэзідэнта рэстаўрацыя працягваецца

Адрадзілі мясцовы абрад “Запускі”

27 лістапада ўдзельнікі народнага аматарскага аб’яднання “Смаляначка” Навасёлкаўскага сельскага Дома культуры сабраліся, каб паказаць абрад “Запускі”. На вечарыну былі запрошаны жыхары і госці аг.Кабылаўка.

Продолжить чтениеАдрадзілі мясцовы абрад “Запускі”