Прайшоў справаздачна-выбарчы сход прафсаюзнай пярвічкі

10 красавіка 2024 года ў малой зале Пружанскага гарадскога Палаца культуры адбыўся справаздачна-выбарчы сход пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі дзяржаўнай установы культуры «Пружанская раённая цэнтралізаваная клубная сістэма». У яго рабоце прынялі ўдзел старшыня Брэсцкага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Галіна Крынец, старшыня Пружанскага раённага камітэта галіновага прафсаюза Святлана Карповіч і начальнік аддзела культуры Пружанскага райвыканкама Канстанцін Панімаш.

Падчас сходу было абмеркавана 11 пытанняў, заслуханы справаздачы аб працы прафсаюзнага камітэта і рэвізійнай камісіі за 2019 – 2023 гг., вызначаны задачы на перспектыву, абраны кіруючыя органы і дэлегаты на справаздачна-выбарчыя канферэнцыі Пружанскай раённай арганізацыі галіновага прафсаюза і раённага аб’яднання прафсаюзаў.

Работа прафкама атрымала стаўчую адзнаку членаў прафсаюза, удзельнікі сходу выказалі давер старшыні пярвічнай арганізацыі раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмы Людміле Кавалёвай і адзінагалосна абралі яе на наступны тэрмін.

Добавить комментарий