Тыдзень харэаграфіі ў школе мастацтваў
На працягу тыдня ў дзіцячай школе мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны праходзілі адкрытыя ўрокі на харэаграфічным аддзяленні.
На працягу тыдня ў дзіцячай школе мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны праходзілі адкрытыя ўрокі на харэаграфічным аддзяленні.
У пачатку сакавіка ў Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Міколы Засіма прайшоў раённы семінар “Сучасная краязнаўчая дзейнасць бібліятэк”.
У дзяржаўнай установе адукацыі “Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны” у пачатку сакавіка прайшоў раённы семінар для настаўнікаў “Жанравая разнастайнасць і стылістычныя асаблівасці фартэпіяннай музыкі”. У рабоце семінара таксама прынялі ўдзел дырэктары Ліноўскай, Шарашоўскай, Новазасімавіцкай і Ружанскай дзіцячых школ мастацтваў.
Ужо больш за тыдзень у музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» працуе выстава жывапісных работ заслаўскай мастачкі Анастасіі Балыш «Гасцёўня Юзафа Крашэўскага». На ёй прадстаўлена каля 30 карцін, на якіх адлюстраваны знакамітыя дзеячы беларускай гісторыі і культуры – Ефрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Напалеон Орда, Станіслаў Манюшка, Якуб Колас і іншыя.
Напярэдадні вясновага свята 8 Сакавіка ў Новазасімавіцкай дзіцячай школе мастацтваў адбыўся канцэрт.
Большасць мерапрыемстваў, праведзеных установамі культуры на гэтым тыдні, прайшлі пад знакам 8 Сакавіка.
7 сакавіка на сцэне Пружанскага гарадскога Палаца культуры адбыўся канцэрт заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь Беларускага дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі “Свята” (мастацкі кіраўнік – В.Статкевіч).
7 сакавіка ў дзіцячай школе мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны адбылося віншавальнае мерапрыемства, прысвечанае мужчынам, якія святкавалі Дзень абаронцаў Айчыны 23 лютага, і жанчынам, чые свята прыпадае на першыя дні вясны, – бацькоў, педагогаў, хлопчыкаў і дзяўчынак.
6 сакавіка ў Міністэрстве культуры адбылося пасяджэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны. На ім было прынята рашэнне аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці такому праяўленню нематэрыяльнай творчасці чалавека як “Традыцыйны роспіс па шкле” ў Пружанскім і Бярозаўскім раёнах. На пасядэнні прысутнічалі вядомыя Народныя майстры, які працуюць у гэтай старадаўняй мастацкай тэхніцы, – Марыя Кулецкая (г.Пружаны) і Таццяна Зданевіч (г.Бяроза).
У Ружанскай дзіцячай школе мастацтваў прайшоў святочны канцэрт першакласнікаў, прымеркаваны да Дня жанчын 8 Сакавіка.
У вялікай зале пружанскага кінатэатра «Спадарожнік» у сакавіку можна паглядзець мастацкія стужкі і мультыплікацыйныя фільмы, якія будуць цікавымі для розных узростаў і задаволяць прыхільнікаў пэўных кінематаграфічных густаў.
Кошт кінасеанса ад 5 рублёў 40 капеек до 6 рублёў 50 капеек.
Даведкі па тэлефоне: 35908
Запрашаем наведаць кінатэатр!
Разнастайныя формы ўшанавання жанчын абралі ўстановы культуры Пружаншчыны. Разам з вялікімі святочнымі праграмамі былі праведзены індывідуальныя віншаванні.