Дзень радасці і прыгажосці

Напярэдадні вясновага свята 8 Сакавіка ў Новазасімавіцкай дзіцячай школе мастацтваў адбыўся канцэрт.

Найперш у адрас жанчын прагучалі найлепшыя пажаданні ад дырэктара ўстановы М.Л.Кузьміч.

Музычныя нумары, падрыхтаваныя вучнямі, падаравалі ўсім прысутным шмат прыемных і станоўчых эмоцый. Канцэртныя выступленні, вершы і мініяцюры былі прысвечаны мамам, бабулям, дзяўчынкам і настаўніцам. Гледачы падтрымлівалі маленькіх музыкантаў шчырымі апладысментамі і ўсмешкамі.

Адчуванне свята і добры настрой панавалі ў зале на працягу ўсяго вечара.

Добавить комментарий