Роспіс па шкле – гісторыка-культурная каштоўнасць!

6 сакавіка ў Міністэрстве культуры адбылося пасяджэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны. На ім было прынята рашэнне аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці такому праяўленню нематэрыяльнай творчасці чалавека як “Традыцыйны роспіс па шкле” ў Пружанскім і Бярозаўскім раёнах. На пасядэнні прысутнічалі вядомыя Народныя майстры, які працуюць у гэтай старадаўняй мастацкай тэхніцы, – Марыя Кулецкая (г.Пружаны) і Таццяна Зданевіч (г.Бяроза).

Разам з “Традыцыйным роспісам па шкле” ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь будзе таксама ўключана “Традыцыйная тэхналогія ткацтва “кажушком” у Маларыцкім раёне.

Трэба адзначыць, што ў Брэсцкай вобласці ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей унесена ўжо 23 элементы нематэрыяльнай спадчыны.

Добавить комментарий