У гасцёўню да Юзафа Крашэўскага

Ужо больш за тыдзень у музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» працуе выстава жывапісных работ заслаўскай мастачкі Анастасіі Балыш «Гасцёўня Юзафа Крашэўскага». На ёй прадстаўлена каля 30 карцін, на якіх адлюстраваны знакамітыя дзеячы беларускай гісторыі і культуры – Ефрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Напалеон Орда, Станіслаў Манюшка, Якуб Колас і іншыя.

Рыхтуючыся да выставы ў «палацыку» Анастасія Балыш вывучала вядомых асоб Пружаншчыны. Асабліва яе зацікавіла постаць Юзафа Ігнацы Крашэўскага, якая займае цэнтральнае месца ў праекце.

Урачыстае адкрыццё выставы адбылося ў музеі 3 сакавіка. На ім прысутнічалі сама мастачка, а таксама кандыдат музыказнаўства Святлена Немагай і лаўрэат міжнародных конкурсаў Галіна Сакольнік, якія прэзентавалі шматлікім гледачам музычна-літаратурную праграму, прысвечаную Крашэўскаму.

Запрашаем дакрануцца да багатай беларускай гісторыі, наведаць выставу «Гасцёўня Юзафа Крашэўскага», якая будзе працаваць у музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» да канца мая 2023 года.

Добавить комментарий