Пад знакам 8 Сакавіка

Большасць мерапрыемстваў, праведзеных установамі культуры на гэтым тыдні, прайшлі пад знакам 8 Сакавіка.

Да Дня жанчын у Мураўскім сельскім Доме культуры адбыўся святочны канцэрт, у якім прынялі ўдзел мясцовыя самадзейныя артысты. Яны падаравалі шмат станоўчых эмоцый гледачам.

Вялікую канцэртную праграму падрыхтаваў Новазасімавіцкі сельскі Дом культуры. Перад вясковымі жыхарамі выступілі ўдзельнікі калектываў аматарскай творчасці ўстановы і народная вакальная група “МакSімум” Пружанскага гарадскога Палаца культуры.

Белавусаўшчынскі сельскі клуб-бібліятэка падараваў пазітыўны вясновы настрой усім, хто прыйшоў на канцэрт “За мілых дам!”.

Удзельнікі вакальнай групы “Шчырым сэрцам” і дуэт “Гармонічак” аўтаклуба, салісты Ліноўскага сельскага Дома культуры і Белавусаўшчынскага сельскага клуба-бібліятэкі запрасілі жыхароў аграгарадка Шчарчова на канцэрт “Са святам вясны!”. Таксама   аўтаклуб   разам   з  вакальным  гуртам  «Забава»  прадоўжыў індывідуальныя віншаванні пажылых жыхарак маланаселеных пунктаў Мокраўскага сельсавета

Канцэрт, прысвечаны 8 Сакавіка, прайшоў у Рудніцкім сельскім клубе-бібліятэцы. Да таго ж работнікі ўстановы павіншавалі жанчын на рабочых месцах.

Віншавальныя праграмы для жанчын на працы падрыхтавалі Навасёлкаўскі сельскі Дом культуры і Сухопальскі сельскі клуб-бібліятэка.

Не абыйшлі ўвагай прыгожую палову чалавецтва і бібліятэкары. У Ружанскай гарпасялковай бібліятэцы прайшла конкурсна-гульнявая праграма “Як многа дзяўчын харошых”. У ёй прынялі ўдзел актыўныя чытачкі, якія з задавальненнем пабавілі час у разнастайных гумарыстычных конкурсах, за кубачкам чаю пачыталі вершы і паспявалі песні.

Добавить комментарий