Сучасная краязнаўчая дзейнасць бібліятэк

У пачатку сакавіка ў Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Міколы Засіма прайшоў раённы семінар “Сучасная краязнаўчая дзейнасць бібліятэк”.

Сваімі напрацоўкамі па зборы, захаванні і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны Пружанскага раёна падзяліліся супрацоўнікі раённай дзіцячай бібліятэкі імя Алены Лось, Ружанскай і Шарашоўскай горпасялковых бібліятэк, Ліноўскай і Новазасімавіцкай сельскіх бібліятэк.

У рамках семінара адбылося ўзнагароджанне пераможцаў раённага бібліятэчнага конкурсу “Зямлі вялікай галасы”.

Завяршылася мерапрыемства агляднай экскурсіяй па музейным пакоі баявой славы сярэдняй школы № 1 імя Чырвонасцяжнай Беларускай ваеннай акругі г.Пружаны.

Добавить комментарий