Прайшоў раённы семінар настаўнікаў фартэпіяна

У дзяржаўнай установе адукацыі “Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны” у пачатку сакавіка прайшоў раённы семінар для настаўнікаў “Жанравая разнастайнасць і стылістычныя асаблівасці фартэпіяннай музыкі”. У рабоце семінара таксама прынялі ўдзел дырэктары Ліноўскай, Шарашоўскай, Новазасімавіцкай і Ружанскай дзіцячых школ мастацтваў.

Настаўнікі фартэпіяннага аддзялення пружанскай школы на гэты раз адышлі ад стандартнай формы правядзення адкрытага ўрока і правялі яго ў выглядзе музычнага спектакля. Асноўныя героі – Распарадчык і Царыца Музыкі запрасілі ўсіх на баль і дапамаглі прысутным апынуцца ў розных музычна-гістарычных эпохах.

Настаўнік С.Г.Казей прэзентавала калегам свае метадычныя   распрацоўкі з мноствам цікавай і пазнавальнай інфармацыі, а вучні і педагогі фартэпіяннага аддзялення праілюстравалі дадзены матэрыял   сольнымі і ансамблевымі выступленнямі.

Добавить комментарий