“Свята” на свята

7 сакавіка на сцэне Пружанскага гарадскога Палаца культуры адбыўся канцэрт заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь Беларускага дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі “Свята” (мастацкі кіраўнік – В.Статкевіч).

Трэба адзначыць, што ў вялікай зале Палаца культуры не было свабодных месцаў. Выдатныя музычныя і танцавальныя нумары ў выкананні прафесійных артыстаў падаравалі ўсім прысутным святочны настрой, радасныя эмоцыі і незабыўныя ўражанні ад сустрэчы з сапраўдным мастацтвам.

Падчас мерапрыемства з Днём жанчын усіх гледачоў і жыхарак Пружаншчыны павіншаваў старшыня райвыканкама М.Грышкевіч. А таксама ва ўрачыстай атмасферы шасці нашым зямлячкам былі ўручаны дзяржаўныя ўзнагароды – ордэны Маці.

У гэты ж дзень Беларускі дзяржаўны ансамбль народнай музыкі “Свята” выступіў з канцэртам на сцэне Ружанскага цэнтра культуры і вольнага часу.

Добавить комментарий