Ушанавалі мужчын і жанчын

7 сакавіка ў дзіцячай школе мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны адбылося віншавальнае мерапрыемства, прысвечанае мужчынам, якія святкавалі Дзень абаронцаў Айчыны 23 лютага, і жанчынам, чые свята прыпадае на першыя дні вясны, – бацькоў, педагогаў, хлопчыкаў і дзяўчынак.

Свае лепшыя канцэртныя нумары прадставілі гледачам, якія сабраліся ў канцэртнай зале ўстановы, вучні і настаўнікі ўсіх аддзяленняў школы мастацтваў.  Было шмат шчырых слоў, пяшчотных песень і добрай музыкі.

Добавить комментарий