Пачаўся Тыдзень дзіцячай кнігі
25 сакавіка ў Пружанскай раённай дзіцячай бібліятэцы імя Алены Лось на пасяджэнні сямейнага клуба «ЧаСиКи» быў дадзены старт Тыдню дзіцячай кнігі.
25 сакавіка ў Пружанскай раённай дзіцячай бібліятэцы імя Алены Лось на пасяджэнні сямейнага клуба «ЧаСиКи» быў дадзены старт Тыдню дзіцячай кнігі.
25 сакавіка ў дыскатэчнай зале Пружанскага гарадскога Палаца культуры прайшоў віквіз «Энергаэкспрэс», прымеркаваны да міжнароднай экалагічнай акцыі «Гадзіна Зямлі». Акцыя праходзіць амаль ва ўсіх краінах свету з мэтай уключэння насельніцтва планеты ў вырашэнне праблем экалогіі.
21 сакавіка адзначаўся Сусветны дзень паэзіі. Да гэтай даты ў Ліноўскай сельскай бібліятэцы прайшло літаратурнае арт-кафэ “Паэзія на талерцы”, якое наведалі вучні сярэдняй школы. Пад гукі павольнай музыкі і пры запаленых свечках юнакі і дзяўчаты адведалі незвычайныя стравы – вершы. Разам з бібліятэкарам рабяты чыталі радкі класікаў рускай і беларускай літаратуры, творы паэтаў-землякоў, удзельнічалі ў міні-пастаноўцы і глядзелі відэаролікі, у якіх вершы дэкламавалі вядомыя артысты.
22 сакавіка ў вялікай зале Пружанскага гарадскога Палаца культуры не было ніводнага свабоднага месца. У гэты дзень на сцэне ўстановы вялікую канцэртную праграму “Легендарныя саўндтрэкі” прадставіў камерны аркестр Брэсцкай абласной філармоніі (дырыжор Вячаслаў Прылепін).
Пружанскі кінатэатр «Спадарожнік» г.Пружаны прапануе паглядзець у вялікай зале самыя розныя мастацкія кінастужкі і мультфільмы. Для аматараў кінематографа прадстаўляем анонс сеансаў, якія адбудуцца ў канцы сакавіка 2023 года.
Кошт наведвання не змяніўся – ад 5 рублёў 40 капеек до 6 рублёў 50 капеек.
Даведкі па тэлефоне: 35908.
Прыходзьце, не пашкадуеце!
У мінулую суботу ў дзяржаўнай установе адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны» ізноў прайшло свята для самых маленькіх вучняў.
22 сакавіка мы ўспаміналі ахвяр хатынскай трагедыі. Менавіта ў гэты дзень у 1943 г. фашысцкія захопнікі разам з жыхарамі спалілі беларускую вёску. Яе лёс падзялілі на нашай зямлі дзесяткі іншых населеных пунктаў. Хатынь стала сімвалам найвялікшай нацыянальнай трагедыі.
У дзень смутку і жалобы – дзень хатынскай трагедыі – па ўсёй Беларусі прайшлі памятныя мерапрыемствы, падчас якіх успаміналі ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.
На працягу апошніх гадоў прадстаўнікі органаў улады, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, гараджане і школьнікі 22 сакавіка прыходзяць да помніка спаленым вёскам Пружанскага раёна, каб ушанаваць памяць аб бязвінных ахвярах Вялікай Айчыннай вайны.
22 сакавіка з’яўляецца памятнай датай для кожнага беларуса. Менавіта ў гэты дзень у 1943 годзе фашысцкімі акупантамі і іх памагатымі была спалена вёска Хатынь – сімвал гора і пакут, якія перажыў наш народ у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Вялікая Айчынная вайна – гэта агульначалавечае гора, яна забрала мільёны жыццяў, закранула кожную беларускую сям’ю… Памятаць аб вайне неабходна, таму што гэта частка нашай гісторыі.