Праўду аб вайне раскажа “палацык”

Вялікая Айчынная вайна – гэта агульначалавечае гора, яна забрала мільёны жыццяў, закранула кожную беларускую сям’ю… Памятаць аб вайне неабходна, таму што гэта частка нашай гісторыі.

На працягу тыдня шматлюдна было ў музеі-сядзібе “Пружанскі палацык”. Напярэдадні памятнай і жахлівай даты – 80-й гадавіны трагедыі спаленай з жыхарамі в.Хатынь для школьнікаў прайшлі экскурсіі па фотадакументальнай выставе “Генацыд на Пружаншчыне: па матэрыялах расследавання”. Таксама супрацоўнікі музея правялі шэраг лекцыйных заняткаў з дэманстрацыяй прэзентацыі “Расследаванне генацыду насельніцтва БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны”.

Трэба адзначыць, што ў нашай краіне вялікая ўвага надаецца захаванню памяці аб вайне. А падобныя мерапрыемствы дапамагаюць дзецям і моладзі не забываць сапраўдную гісторыю Беларусі.

Добавить комментарий