Памятаць і жыць

22 сакавіка мы ўспаміналі ахвяр хатынскай трагедыі. Менавіта ў гэты дзень у 1943 г. фашысцкія захопнікі разам з жыхарамі спалілі беларускую вёску. Яе лёс падзялілі на нашай зямлі дзесяткі іншых населеных пунктаў. Хатынь стала сімвалам найвялікшай нацыянальнай трагедыі.

Да гэтай жалобнай даты Ліноўская сельская бібліятэка правяла гадзіну памяці «Помни всё, не остынь…», якую наведалі вучні сярэдняй школы. На мерапрыемстве рабяты ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання, даведаліся аб спаленых вёсках, прачыталі вершы, пазнаёміліся з кадрамі кінахронікі і кніжнай паліцай «Хатынскі рэквіем».

Слабудскі сельскі Дом культуры разам з бібліятэкай правялі ў мясцовай сярэдняй школе ўрок-рэквіем «Званы Хатыні». На сустрэчы прагучалі вершы і ўспаміны сведкаў падзей, былі прадстаўлены відэаматэрыялы. Перад школьнікамі выступіла старшыня Пружанскага сельвыканкама А.А.Краўчук, якая звярнула ўвагу на неабходнасць захавання праўды аб вайне.

Гадзіна гісторыі «Хатынь: трагедыя і памяць» адбылася ў Шаняўскім сельскім клубе-бібліятэцы. Разам з работнікамі ўстановы школьнікі пагаварылі аб жудасных стратах, якія панесла беларуская зямля ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

А ў Навасёлкаўскім сельскім Доме культуры прайшоў вусны часопіс «Хатынь: памяць і боль роднай зямлі», які наведалі вучні мясцовай школы.

Кіналекторый «І будзе жыць Хатынь» зладзіў Белавусаўшчынскі сельскі клуб-бібліятэка.

Добавить комментарий