Падарунак для аматараў музыкі і кіно

22 сакавіка ў вялікай зале Пружанскага гарадскога Палаца культуры не было ніводнага свабоднага месца. У гэты дзень на сцэне ўстановы вялікую канцэртную праграму “Легендарныя саўндтрэкі” прадставіў камерны аркестр Брэсцкай абласной філармоніі (дырыжор Вячаслаў Прылепін).

Падчас канцэрту, які доўжыўся больш за гадзіну, прагучалі мелодыі з шэдэўраў сусветнай кінематаграфіі – “Зорныя войны”, “Вядзьмак”, “Гары Потэр”, “Піраты Карыбскага мора”, “Пах жанчыны”, “Службовы раман”, “Целаахоўнік” і іншыя творы. Выдатная музыка, майстэрства музыкантаў-віртуозаў, незвычайная атмасфера і зарад пазітыву, дэманстрацыя відэасюжэтаў зрабілі вечар сапраўды незабыўным.

Канцэрт стаў падарункам для усіх аматараў музыкі і кіно.

Добавить комментарий