Гарыць агонь памяці

22 сакавіка з’яўляецца памятнай датай для кожнага беларуса. Менавіта ў гэты дзень у 1943 годзе фашысцкімі акупантамі і іх памагатымі была спалена вёска Хатынь – сімвал гора і пакут, якія перажыў наш народ у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз жанчын» з мэтай захавання памяці аб бязвінных ахвярах вайны напярэдадані 80-й гадавіны хатынскай трагедыі правяло рэспубліканскую акцыю «Агонь памяці». У ёй прынялі ўдзел члены пярвічкі аддзела культуры райвыканкама, якія разам са старшынёй раённай арганізацыі «Беларускага саюза жанчын» Наталляй Чарэшка ўшанавалі памяць аб знішчаных у гады вайны мірных жыхарах каля помніка спаленым вёскам у Пружанах. Падрабязней тут:   https://www.youtube.com/watch?v=9C8tiaxCO50.

Прадстаўнікі пярвічных арганізацый аддзела культуры райвыканкама, тэрытарыяльнага цэнтра сацяльнага абслугоўвання насельніцтва, Шарашоўскага сельсавета грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» таксама прынялі ўдзел ў мітынгах-рэквіемах, якія прайшлі 22 сакавіка каля помнікаў ваеннай гісторыі Пружанскага раёна.

Добавить комментарий