Анонс кінасеансаў

Пружанскі кінатэатр «Спадарожнік» г.Пружаны прапануе паглядзець у вялікай зале самыя розныя мастацкія кінастужкі і мультфільмы. Для аматараў кінематографа прадстаўляем анонс сеансаў, якія адбудуцца ў канцы сакавіка 2023 года.

Кошт наведвання не змяніўся – ад 5 рублёў 40 капеек до 6 рублёў 50 капеек.

Даведкі па тэлефоне: 35908.
Прыходзьце, не пашкадуеце!

На солнцы, уздоўж радоў кукурузы (экнш, драма)

з 16 сакавіка

Д.Юсупаў марыў пайсці па шляху свайго бацькі-лётчыка, але лёс склаўся інакш. Праз гады ён здолеў ажыццявіць сваю мару і стаць пілотам грамадзянскай авіяцыі. Дзякуючы яго мужнасці ўдалося выратаваць шмат людзей: у жніўні 2019 г. пілот здолеў пасадзіць самалёт з сапсаванымі рухавікамі на кукурузнае поле.

Трэйлер тут: https://www.youtube.com/watch?v=jMHDCkoMvb8

 

Крык-6 (жахі, трылер, дэтэктыў)

з 16 сакавіка

Чацвёра выжаўшых пасля шэрагу жахлівых забойстваў астаўляюць Вудсбара і пачынаюць новае жыццё ў Нью-Йорку.

Што чакае іх там?

Трэйлер тут: https://www.youtube.com/watch?v=TwHgBpv1oEY&t=33s

 

Шазам! Лютасць багоў (фэнтазі, баявік, трылер)

з 23 сакавіка

Працяг вядомага камедыйнага кінакомікса аб Білі Бэтсане, які з дапамогай чароўнага слова “Шазам!” можа ператварацца ў супергероя.

Трэйлер тут: https://www.youtube.com/watch?v=siDKkIGkKyM&t=48s

 

65 мільёнаў год назад (фантастыка, трылер)

з 23 сакавіка

Пасля катастрофы на невядомай планеце пілот Мілс разумее, што на самой справе ён знаходзіцца на Зямлі … толькі 65 мільёнаў год назад. Маючы невялікі шанц на выратаванне, Мілс разам з апошняй выжыўшай Коа павінны прайсці праз тэрыторыю з небяспечнымі істотамі.

Трэйлер тут: https://www.youtube.com/watch?v=7aTIvuy_bLg&t=40s

 

Каты Эрмітажа (анімацыя)

з 23 сакавіка

Кот Вінсэнт разам з мышшу Морысам выратаваліся ад паводкі ў клавесіне, які трапляе ў Эрмітаж. Вінсэнт знаёміцца з кошачым атрадам, які абараняе творы мастацтва ад шкоднікаў. Вінсэнт хавае сябра Морыса, які любіць грызць шэдэўры. Сітуацыя ўскладняецца, калі ў Эрмітажы выстаўляюць «Мону Лізу».

Трэйлер тут: https://www.youtube.com/watch?v=TlUKqr3u0Xk

 

Мая фея – свавольніца (фэнтазі, анімацыя)

з 23 сакавіка

Прыгожая казка для ўсёй сям’і. Маленькая фея Віялета, не здала экзамен па чараўніцтве і не можа прыносіць падарункі ў свет людзей. Падманам чараўніца трапляе на Зямлю і сябруе з дзяўчынкай Максі. Прыгоды сябровак, адносіны з дарослымі, дапамога ў складаных сітуацыяў – гэта можна ўбачыць у анімацыйнай казцы. Трэйлер тут: https://www.youtube.com/watch?v=F7voILQ14Qo

 

Джон Уік-4 (баявік, крымінал, трылер)

з 30 сакавіка

Джон Уік знаходзіць спосаб атрымаць перамогу над Праўленнем Кланаў. Аднак, перш чым ён зможа заслужыць сваю свабоду, яму будзе неабходна ўступіць у барацьбу з новым ворагам  і яго магутнымі саюзнікамі.

Трэйлер тут: https://www.youtube.com/watch?v=Xpg1EwKgzfM

Прыгоды Арганаўтаў (мультфільм, камедыя, прыгоды, сямейны)

з 30 сакавіка

Адважная мыш Пэці жыве ў Старажытнай Грэцыі. Захапляючыся мясцовымі героямі і багамі, яна марыць аб вялікіх прыгодах. Яе сябар кот Сэм імкнецца абараніць мыш ад любых небяспек. Калі гораду, дзе жывуць сябры, пагражае разбурэннем Пасяйдон, Пэці і Сэм адбпраўляюцца ў незвычайнае падарожжа.  Трэйлер тут: https://www.youtube.com/watch?v=UzHilzZX7iw

Добавить комментарий