У Пружанах ўшанавалі памяць жыхароў спаленых вёсак

На працягу апошніх гадоў прадстаўнікі органаў улады, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, гараджане і школьнікі 22 сакавіка прыходзяць да помніка спаленым вёскам Пружанскага раёна, каб ушанаваць памяць аб бязвінных ахвярах Вялікай Айчыннай вайны.

Гэты год не стаў выключэнем. У дзень 80-гадавіны трагедыі в.Хатынь шматлюдна было каля знакавага для кожнага пружанца месца. Аб неабходнасці захавання гістарычнай памяці, ушанаванні загінуўшых, недапушчэнні войн і распальвання новых канфліктаў гаварылі старшыня райвыканкама М.Грышкевіч, пракурор раёна А.Вярбіцкі, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі У.Яцкевіч, настаяцель пружаскага касцёла П.Ярашэвіч і старшыня Маладзежнага парламента пры раенным Савеце дэпутатаў Д.Цямчык.

Мітынг-рэквіем завяршыўся хвілінай маўчання і ўскладаннем кветак і вянкоў да помніка.

Мерапрыемства было падрыхтавана Пружанскім гарадскім Палацам культуры.

Добавить комментарий