Званы Хатыні ў нашым сэрцы
У дзень смутку і жалобы – дзень хатынскай трагедыі – па ўсёй Беларусі прайшлі памятныя мерапрыемствы, падчас якіх успаміналі ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.
У дзень смутку і жалобы – дзень хатынскай трагедыі – па ўсёй Беларусі прайшлі памятныя мерапрыемствы, падчас якіх успаміналі ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.
На працягу апошніх гадоў прадстаўнікі органаў улады, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, гараджане і школьнікі 22 сакавіка прыходзяць да помніка спаленым вёскам Пружанскага раёна, каб ушанаваць памяць аб бязвінных ахвярах Вялікай Айчыннай вайны.
22 сакавіка з’яўляецца памятнай датай для кожнага беларуса. Менавіта ў гэты дзень у 1943 годзе фашысцкімі акупантамі і іх памагатымі была спалена вёска Хатынь – сімвал гора і пакут, якія перажыў наш народ у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Вялікая Айчынная вайна – гэта агульначалавечае гора, яна забрала мільёны жыццяў, закранула кожную беларускую сям’ю… Памятаць аб вайне неабходна, таму што гэта частка нашай гісторыі.
На мінулым тыдні ўстановы культуры прапанавалі разнастайны вольны час для дарослых і дзяцей.
На мінулым тыдні ў Ружанскім палацавым комплексе роду Сапегаў адбыўся круглы стол «Статут ВКЛ і яго ўплыў на станаўленне дзяржавы», прымеркаваны да знакавых падзей – Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і юбілейнай даты – 435-годдзя з часу выдання трэцяга Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 года, галоўнымі стваральнікамі якога былі Л.Сапега і А.Валовіч. У мерапрыемстве прынялі ўдзел сябры аб’яднання па інтарэсах «Патрыёт» (кіраўнік Л.І.Давідзенка) Ружанскага шматпрофільнага цэнтра па рабоце з дзецьмі і моладдзю.
16 сакавіка ў дзяржаўнай установе адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны» прайшла ўрачыстая вечарына «Пасвячэнне ў юныя музыканты» для вучняў першага класа харавога і фартэпіяннага аддзяленняў.
У вялікай зале пружанскага кінатэатра «Спадарожнік» у сакавіку працягваецца дэманстрацыя цікавых мастацкіх кінастужак і мультыплікацыйных фільмаў. «Спадарожнік» заахвоціць пажаданні кінаманаў розных узростаў і густаў.
Кошт кінасеанса ад 5 рублёў 40 капеек до 6 рублёў 50 капеек.
Даведкі па тэлефоне: 35908.
Запрашаем наведаць кінатэатр!
Вучні Шарашоўскай дзіцячай школы мастацтваў працягваюць знаёміць са сваёй творчасцю і дасягненнямі жыхароў гарадскога пасёлка.
Установы культуры працягваюць мэтанакіраваную працу па грамадзянска-патрыятычыным і прававым выхаванні насельніцтва.
Арганізацыя карыснага і прывабнага вольнага часу насельніцтва – адзін з асноўных накірункаў дзейнасці ўстаноў культуры Пружаншчыны.