Канстытуцыя – Закон, па якім мы ўсе жывём

dav

15 сакавіка ў Рэспубліцы Беларусь адзначалася дзяржаўнае свята. Да гэтай знакавай даты ўстановы культуры зладзілі шэраг мерапрыемстваў.

Так, Велікасельскі сельскі Дом культуры сумесна з сярэдняй школай правялі гутарку “Я грамадзяні Рэспублікі Беларусь”. Дзеці і дарослыя ўспомнілі дзяржаўныя сімавалы, правы і абавязкі грамадзян.

Інфармацыйная гадзіна для дзяцей “Закон для ўсіх і кожнага” адбылася ў Слабудскім сельскім Доме культуры. Падчас сустрэчы ўвага звярталася не толькі на атрыманне новых ведаў, але і іх замацаванне падчас віктарыны “Што мы ведаем аб Канстытуцыі?”.

Рудніцкі сельскі клуб-бібліятэка таксама правёў інфармацыйную гадзіну “Мая Радзіма – Беларусь” для дарослых чытачоў.

У Калядзіцкім сельскім Доме культуры прайшла тэматычная вечарына “Няхай наша будучыня будзе мірнай і светлай”.

На віктарыну “Як добра ты ведаеш Канстытуцыю?” сабраліся школьнікі ў Шаняўскім сельскім клубе-бібліятэцы.

Юныя наведвальнікі Роўбіцкага сельскага клуба-бібліятэкі паўдзельнічалі ў гутарцы “Мы грамадзяне Рэспублікі Беларусь”.

Да вучняў Шарашоўскай дзіцячай школы мастацтваў завіталі супрацоўнікі гарпасялковай бібліятэкі, якія нагадалі аб Асноўным Законе нашай краіны.

А Пружанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Засіма запрасіла вучняў аграрна-тэхнічнага каледжа памерыцца ведамі ў прававой гульні “Ахоўвае. Рэгулюе. Гарантуе”. Для дарослай аўдыторыі бібліятэка правяла прававую гадзіну “Асноўны Закон Рэспублікі Беларусь”, падчас якой была разгледжана гісторыя стварэння Канстытуцый БССР і сучаснай беларускай дзяржавы. Напрыканцы мерапрыемства натарыусы правялі для грамадзян бясплатную кансультацыю.

Пазнавальна-прававая гадзіна “Канстытуцыя – Закон, па якім мы ўсе жывём” прайшла ў Магілявецкай сярэдняй школе. Яе падрыхтавала і правяла сельская бібліятэка.

Добавить комментарий