Хочаш стаць музыкантам?

Вучні Шарашоўскай дзіцячай школы мастацтваў працягваюць знаёміць са сваёй творчасцю і дасягненнямі жыхароў гарадскога пасёлка.

На гэтым тыдні юныя шарашоўскія музыканты ў чарговы раз наведалі выхаванцаў мясцовага дзіцячага сада. Яны прадставілі сваім маленькім землякам канцэртную праграму, складзеную з музычных нумароў на баяне і фартэпіяна, а таксама песень і вершаў. Выдатны настрой, шчырыя ўсмешкі, сустрэча з добрай музыкай і апладысменты сталі сапраўдным падарункам як для гледачоў, так і артыстаў.

Магчыма, хтосьці з удзельнікаў такіх канцэртаў ужо вырашыў стаць музыкантам?

Добавить комментарий