Дзень народнага адзінства адзначылі ў Пружанах

16 верасня 2021 года ў Пружанскім гарадскім Палацы культуры адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню народнага адзінства.

Віншаванні з нагоды дзяржаўнага свята прагучалі ад старшыні Пружанскага райвыканкама Юрыя Юр’евіча Бісуна.

Продолжить чтениеДзень народнага адзінства адзначылі ў Пружанах

Ліноўская бібліятэка – адна з лепшых у рэспубліцы!

15 верасня сваё прафесійнае свята адзначылі бібліятэкары нашай краіны.

У гэты дзень лепшыя прадстаўнікі гэтай сферы з усёй краіны былі запрошаны ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі (г.Мінск).

Продолжить чтениеЛіноўская бібліятэка – адна з лепшых у рэспубліцы!

15 верасня – дзень бібліятэк Беларусі

Паважаныя работнікі бібліятэк Пружаншчыны!
Віншуем з прафесійным святам!

Бібліятэкі заўсёды былі сховішчамі мудрасці, асяродкамі ведаў, захавальнікамі духоўных традыцый. Сёння, калі сучасныя тэхналогіі прадстаўляюць традыцыйнай бібліятэцы сур’езную канкурэнцыю, значэнне бібліятэчнай справы захоўваецца. Бібліятэчныя ўстановы з’яўляюцца сапраўднымі культурна-асветніцкімі пляцоўкамі, якія аб’ядноўваюць людзей, нясуць святло асветы і высокай маралі.

Дзякуючы працавітасці, мэтанакіраванасці і высокаму прафесіяналізму бібліятэчных работнікаў падтрымліваецца цікавасць да друкаванага слова і павага да агульначалавечых каштоўнасцей, выхоўваецца сапраўдныя духоўнасць.

Жадаем Вам, паважаныя работнікі бібліятэк, здароўя, добрага настрою, творчага натхнення, удумлівых і ўдзячных чытачоў!

Са святам!!!

Аддзел культуры Пружанскага райвыканкама

Продолжить чтение15 верасня – дзень бібліятэк Беларусі

Да Дня народнага адзінства

14 верасня 2021 года Пружанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Міколы Засіма прэзентавала літаратурна-музычную кампазіцыю “Хто жыве ў Беларусі”, прысвечаную Дню народнага адзінства – дзяржаўнаму святу, якое будзе адзначацца ў Рэспубліцы Беларусь 17 верасня.

Продолжить чтениеДа Дня народнага адзінства

У Пружанах былі “Велабайкі”

Родны горад у чарговы раз стаў месцам, дзе праходзілі здымкі цікавага турыстычнага праекта. Яго арганізатар – веласіпедны клуб “Мінск”, мэта – знаёмства з Беларуссю і яе знакавымі мясцінамі. Вядучы праекта Віталь Карпанаў, падарожнічаючы па Брэсцкай вобласці, завітаў у Пружаны і расказаў гледачам аб такіх гісторыка-культурных каштоўнасцях горада як гандлёвыя рады “Белыя лаўкі”, сабор Аляксандра Неўскага і будынак першай аптэкі.

Падрабязней аб гэтым можна даведацца ў шостым выпуску праекта “Велабайкі” тут

Продолжить чтениеУ Пружанах былі “Велабайкі”

Таямніцы майго горада

Менавіта пад такой назвай 11 верасня 2021 года адбыўся гарадскі квэст для моладзі. У ім прынялі ўдзел тры каманды – узорнага клуба “Teens-фармат” з Палаца культуры, Пружанскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа і сярэдняй школы № 4.

Продолжить чтениеТаямніцы майго горада

Праца клубных фарміраванняў у сучасных умовах

10 верасня 2021 года прайшоў раённы семінар “Сучасная практыка работы клубных фарміраванняў” для кіраўнікоў калектываў мастацкай творчасці і культарганізатараў клубных устаноў Пружаншчыны.

Продолжить чтениеПраца клубных фарміраванняў у сучасных умовах

“Teens-фармат” вучыць правілам бяспекі!

9 верасня 2021 года адбылося чарговае пасяджэнне ўзорнага клуба “Teens-фармат”. Спачатку кіраўнік клуба Анастасія Ціхановіч арганізавала трэнінг “Гений общения”. А далей Кацярына Зубко і Валянцін Гвоздік правялі для сваіх аднагодкаў інфармацыйную гадзіну “Памятка бяспекі”. Падлеткі даведаліся аб асноўных правілах бяспекі. Яны разглядзелі розныя нестандартныя сітуацыі, якія могуць узнікнуць ў паўсядзённым жыцці. Моладзь вучылася як засцерагаць сябе і сваіх блізкіх ад небяспечных сітуацый і іх наступстваў.

Продолжить чтение“Teens-фармат” вучыць правілам бяспекі!

Віншавальныя вандроўкі аўтаклуба працягваюцца

Аўтаклуб працягвае віншаваць ветэранаў працы, якія шмат гадоў шчыравалі на ніве культурнага жыцця Пружаншчыны.

Продолжить чтениеВіншавальныя вандроўкі аўтаклуба працягваюцца

Рэпартаж пра Лыскава ўжо ў эфіры!

Нядаўна на Пружаншчыну завітала перадача “Камень, ножницы, бумага”, якая выходзіць на тэлеканале “Беларусь – 2”. Гледачы ўжо маюць магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй і славутасцямі аграгарадка Лыскава.

Продолжить чтениеРэпартаж пра Лыскава ўжо ў эфіры!

Бяспека – найперш за усё!

Установы культуры Пружанскага раёна не засталіся ўбаку ад удзелу ў рэспубліканскай акцыі “Адзіны дзень бяспекі”, якая праходзіць у Беларусі з 1 па 10 верасня 2021 года.

Продолжить чтениеБяспека – найперш за усё!