Званы нашай памяці

22 сакавіка ў дзень памяці трагедыі вёскі Хатынь, якая з’яўляецца сімвалам гора і пакут беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, каля пахаванняў і памятных знакаў Пружаншчыны адбыліся жалобныя мерапрыемствы, падрыхтаваныя работнікамі гарадскога Палаца культуры і клубных устаноў.

Продолжить чтениеЗваны нашай памяці

Незабытыя героі: Ціхан Баран

Тэлерадыёкампанія “Брэст” працягвае праект “Неспаленая памяць. Незабытыя героі”. 17 кастрычніка ў эфіры тэлеканала “Беларусь 4” выйшаў чарговы рэпартаж з гэтай серыі, які быў прысвечаны піянеру-герою Ціхану Барану з в.Байкі Пружанскага раёна.

Продолжить чтениеНезабытыя героі: Ціхан Баран

Яшчэ адна кропка на памятнай карце Пружаншчыны

На тэрыторыі Пружанскага раёна шмат памятных месцаў. Адным з іх з’яўляецца вёска Байкі – сястра Хатыні. 22 студзеня 1944 г.  вёска была спалена гітлераўцамі, а яе жыхары (каля 1 тыс. чалавек) закатаваны і растраляны. Нашчадкі захоўваюць памяць аб гэтых жудасных падзеях мінулага. На пахаванні ахвяр фашызму праходзяць мітынгі, падтрымліваецца парадак.

Продолжить чтениеЯшчэ адна кропка на памятнай карце Пружаншчыны

Памяць спаліць немагчыма

На тэлеканале “Беларусь – 4” выйшаў чарговы рэпартаж з серыі “Неспаленая памяць”. Ён быў прысвечаны трагедыі, якая адбылася на тэрыторыі Мокраўскага сельсавета Пружанскага раёна 17 ліпеня 1942 года. У гэты дзень нямецка-фашысцкія акупанты спалілі сем вёсак і растралялі ўсё мужчынскае насельніцтва.

Продолжить чтениеПамяць спаліць немагчыма

Неспаленая памяць

Такую назву мае праект тэлерадыёкампаніі “Брэст”, які расказвае аб трагічных лёсах вёсак Брэстчыны, спаленых фашастамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Журналісты сустракаюца са сведкамі падзей, прадстаўнікамі пракуратуры, кампетэнтнымі спецыялістамі, краязнаўцамі.

Продолжить чтениеНеспаленая памяць

Памяць аб ахвярах Халакосту жыве ў Пружанах

27 студзеня ў Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту у г.Пружаны каля памятнага знаку загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны яўрэям адбыўся мітынг. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі працоўных калектываў, органаў улады, члены грамадскіх арганізацый, школьнікі, гараджане.

Продолжить чтениеПамяць аб ахвярах Халакосту жыве ў Пружанах

Пахаваны невядомыя воіны

7 снежня на вайсковых могілках у вёсцы Слабудка адбылося перапахаванне трох невядомых чырвонаармейцаў, астанкі якіх былі знойдзены 52-м спецыялізаваным пошукавым батальёнам Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь у вёсках Блізная і Клепачы Ружанскага сельсавета.

Продолжить чтениеПахаваны невядомыя воіны

Яшчэ адна памятная дата:  да Міжнароднага дня памяці ахвяр фашызму

Штогод у другую нядзелю верасня сусветная супольнасць адзначае памятную дату, дзень жалобы, звязаны з падзеямі Другой сусветнай вайны 1939 – 1945 гг., – Міжнародны дзень памяці ахвяр фашызму. У 2022 г. гэта знакавая дата прыпадае на 11 верасня.

Продолжить чтениеЯшчэ адна памятная дата:  да Міжнароднага дня памяці ахвяр фашызму

Рэха вайны каля вёскі Блізная

Шмат гора і пакутаў зведала беларуская зямля ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Пастаянным напамінам аб яе ахвярах з’яўляюцца шматлікія помнікі на магілах загінуўшых, якіх толькі на Пружаншчыне налічваецца 57.

Продолжить чтениеРэха вайны каля вёскі Блізная

Дзень радасці і смутку

12 – 17 ліпеня 1944 г. тэрыторыя Пружанскага раёна была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Закончыўся больш чым трохгадовы перыяд акупацыі. Доўгачаканую свабоду прыняслі войскі Чырвонай Арміі, здабылі партызаны і падпольшчыкі, увесь беларускі народ.

Продолжить чтениеДзень радасці і смутку