Званы нашай памяці

22 сакавіка ў дзень памяці трагедыі вёскі Хатынь, якая з’яўляецца сімвалам гора і пакут беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, каля пахаванняў і памятных знакаў Пружаншчыны адбыліся жалобныя мерапрыемствы, падрыхтаваныя работнікамі гарадскога Палаца культуры і клубных устаноў.

Мітынг-рэквіем прайшоў з удзелам шырокай грамадскасці каля помніка спаленым вёскам ў г.Пружаны. Да прысутных звярнуліся старшыня райвыканкама М.Грышкевіч, пракурор раёна А.Вярбіцкі, настаяцель пружанскага касцёла П.Ярашэвіч і храма свяціцеля Мікалая Цудатворцы Вячаслаў Левы. Яны гаварылі аб неабходнасці захавання памяці, шанаванні міру, стваральнай працы на карысць роднай зямлі.

 Мясцовыя жыхары, школьнікі, прадстаўнікі прадпрыемстваў і старшыня Мокраўскага сельвыканкама В.Грышкевіч прынялі ўдзел у мітынгу каля пахавання ахвяр фашызму ў в.Краснае.

Загінуўшых у гады вайны землякоў успомнілі каля памятнага знаку ў аг.Мурава. На мерапрыемстве прысутнічалі вяскоўцы, моладзь, настаяцель храма Казанскай іконы Божай Маці Уладзімір Жэлянгоўскі і старшыня Сухопальскага сельвыканкама І.Кузьміч.

Мітынг-рэквіем прайшоў каля пахавання ахвяр войн у в.Аранчыцы. Вучні Ліноўскай сярэдняй школы разам з членамі грамадскіх арганізацый і старшынёй Ліноўскага сельвыканкама Т.Мардань ушанавалі памяць загінуўшых землякоў.

Аднавяскоўцаў і ўсіх бязвінных ахвяр фашысцкага тэрору ўспомнілі на мітынгу каля воінскага пахавання ў аг.Стараволя. На мерапрыемства прыйшлі вучні пачатковай школы, мясцовыя жыхары, старшыня Велікасельскага сельвыканкама Т.Навіцкая.

Мітынг, прысвечаны Дню памяці хатынскай трагедыі, адбыўся каля памятнага знака загінуўшым землякам у аг.Шані. Школьнікі, вяскоўцы, працаўнікі прадпрыемстваў разам са старшынёй Шаняўскога сельвыканкама І.Бяляевай ушанавалі памяць мірных жыхароў, якія загінулі падчас вайны.

24 саквіка ў перадачы “Галоўны эфір” на тэлеканале “Беларусь – 1” выйшаў сюжэт пра знішчэнне нямецка-фашысцкімі захопнікамі і іх памагатымі в.Байкі, якая  падзяліла лёс Хатыні. Паглядзець сюжэт можна па спасылцы.

Добавить комментарий