Адзначаны юныя ружанскія салісты
Салісты дзіцячай вакальна-эстраднай студыі Ружанскага цэнтра культуры і вольнага часу прынялі ўдзел у рэгіянальным on-line-конкурсе «Рэха пераможнай вясны». Конкурс быў прысвечаны 80-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і прайшоў у рамках рэспубліканскіх мерапрыемстваў «Брэст – маладзежная сталіца – 2024». Арганізатарам конкурсу з’яўляўся філіял «Брэсцкі абласны Палац культуры прафсаюзаў» установы «Рэспубліканскі Палац культуры прафсаюзаў».