«Рубікон» – з узнагародай!

У лістападзе 2023 г. праходзіў XV Міжнародны завочны конкурс харэаграфічнага мастацтва “Збіраем таленты”, які арганізоўвае творчы рух “Натхненне” (Расійская Федэрацыя).

Журы конкурсу, у складзе якога былі заслужаныя артысты Расіі, харэографы, танцоўшчыкі, мастацтвазнаўцы, нядаўна падвяла вынікі і ацаніла шматлікія прадстаўленыя нумары.

Па выніках харэаграфічнага спаборніцтва ўзорны ансамбль эстраднага танца “Рубікон” (кіраўнік Святлана Салавей, балетмайстар Ірына Макарэвіч) Пружанскага гарадскога Палаца культуры атрымаў дыплом дыпламанта першай ступені. Так высока быў адзначаны нумар “Устанем”, які заяўляўся ў намінацыі “Патрыятычны танец”. Кіраўнік і балетмайстар калектыву былі адзначаны падзячнымі лістамі арганізатараў конкурсу.

Віншуем “Рубікон” з узнагародай!

Добавить комментарий