Зорка “Спадчыны”

Нядаўна ў сталіцы Казахстана Астане адбыўся VI Міжнародны фестываль-конкурс харэаграфічнага мастацтва «Зажги свою звезду!». У ім прыняў удзел народны ансамбль танца «Спадчына» Пружанскага гарадскога Палаца культуры.

Творчы нумар, які быў накіраваны для ўдзелу ў гэтым прэстыжным конкурсе on-line, атрымаў высокую ацэнку кампетэнтнага журы, у склад якога ўваходзілі спецыялісты з Казахстана, Расіі і Балгарыі.

Народны ансамбль «Спадчына» атрымаў Дыплом лаўрэата ІІ ступені ў намінацыі «Народны танец», а яго кіраўнік Валянціна Іванаўна Іскаліева – Падзяку «За творчае супрацоўніцтва».

Віншуем!

Добавить комментарий