Россып узнагарод на конкурсе “Грай, гармонік! Звіні, прыпеўка!”

2 – 4 чэрвеня ў вёсцы Парэчча Пінскага раёна праходзіла абласное свята-конкурс гарманістаў і выканаўцаў прыпевак “Грай, гармонік! Звіні, прыпеўка!” і абласное свята сямейнай творчасці “Пад дахам дома твайго”.

Па выніках конкурсу за захаванне і папулярызацыю народнай творчасці, высокі выканальніцкі ўзровень прадстаўнікі Пружанскага раёна атрымалі ўзнагароды самага высокага кшталту.

Так, Яраслаў Топчый (Пружанскі гарадскі Палац культуры) атрымаў Гран-пры ў намінацыі “саліст-інструменталіст”.

Народны ансамбль “Пружанскі палацык” (кіраўнік Святлана Бартноўская) дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны быў адзначаны дыпломам І ступені ў намінацыі “ансамбль народных інструментаў”.

Сямейны дуэт Марыны і Таццяны Паласьмак (Пружанскі гарадскі Палац культуры) таксама займеў дыплом І ступені ў намінацыі “вакальна-харавое мастацтва”.

Некалькі ўзнагарод прынесла намінацыя “выканальніца прыпевак”. Дыплом І ступені дастаўся Соф’і Яроцкай (Навасёлкаўскі сельскі Дом культуры), Дыплом ІІІ ступені – Валянціне Бартынёвай (Ліноўскі сельскі Дом культуры).

Віншуем усіх з высокімі ўзнагародамі. Жадаем далейшага натхнення і новых творчых перамог!

Добавить комментарий