Выдатны пружанскі гумар на “Спораўскіх жартах”

“З гумарам па жыцці” і “МухаЎчане з-пад Пружан” – так называліся гумарыстычныя праграмы ўстаноў культуры Пружанскага раёна, якія былі прадстаўлены на фестывалі народнага гумару “Спораўскія жарты” ў Бярозаўскім раёне. Іх прэзентавалі на суд журы і гледачоў творчыя калектывы Мураўскага, Велікасельскага сельскіх Дамоў культуры і Роўбіцкага сельскага клуба-бібліятэкі дзяржаўнай установы культуры “Пружанская раённая цэнтралізаваная клубная сістэма” і дзяржаўнай установы культуры “Пружанскі гарадскі Палац культуры”.

Гасцей фестывалю сустракалі шматлікія гумарыстычныя заданні, імправізаваныя падворкі з прысмакамі, выставы вырабаў народных майстроў, бяспройгрышная латарэя, майстар-класы і іншыя разнастайныя заняткі.

Журы фестываю “Спораўскія жарты” высока ацаніла выступленні творчых калектываў нашага раёна. Пружанская раённая цэнтралізаваная клубная сістэма была адзначана дыпломам “За лепшую гумарыстычную мініяцюру”, а Пружанскі гарадскі Палац культуры – дыпломам “За лепшы жартоўны танец” і Дыпломам І ступені ў намнацыі “Тэатралізаваная жартоўная пастаноўка”.

Віншуем! Крочце з гумарам па жыцці!

Добавить комментарий