Сталі лаўрэатамі

Фартэпіянны дуэт у складзе вучаніц 6 класа дзяржаўнай установы адукацыі “Ліноўская дзіцячая школа мастацтваў” Ганны Краўчук і Ганны Покала стаў адным з пераможцаў VI Міжнароднага шматжанравага фестывалю “Белавежская зорка”, які праходзіў у Брэсце з 1 па 3 снежня 2023 г.

Творчае выступленне дзяўчынак, якіх падрыхтавала настаўнік Алена Яўгенаўна Міклашэвіч, было адзначана кампетэнтным журы дыпломам лаўрэатаў  ІІ ступені.

Віншуем! Імкніцеся да новых перамог!

Добавить комментарий