Праект «Камень-ножницы-бумага» на Пружаншчыне

Ці выкідваеце вы руку пад гэту лічылку? А вось Белтэлерадыёкампанія ўжо чацвёрты год вядзе з яе дапамогай цікавы праект з аднайменнай назвай. Праграма выязджае ў розныя куткі Беларусі, каб пазнаёміць гледачоў з нашай краінай.

17 – 18 жніўня 2021 года вядучая гэтага праекта Алеся завітала ў Пружанскі раён.

Першым населеным пунктам, які яна наведала, быў аграгарадок Лыскава. Яскравыя эмоцыі захапілі дзяўчыну, калі яна бліжэй пазнаёмілася з Троіцкім касцёлам і іншымі мясцовымі славутасцямі.

На наступны дзень здымачная група працавала ў сядзібна-паркавым комплексе вёскі Каштанаўка, які паступова аднаўляецца, куды таксама быў запрошаны народны ансамбль танца “Спадчына”.

Пасля выхаду перадачы «Камень-ножницы-бумага» адпаведная спасылка будзе размешчана на нашым сайце.

Добавить комментарий