Віншавальныя вандроўкі аўтаклуба працягваюцца

Аўтаклуб працягвае віншаваць ветэранаў працы, якія шмат гадоў шчыравалі на ніве культурнага жыцця Пружаншчыны.

6 верасня 2021 года ўдзельнікі вакальнай групы “Забава” адправіліся да  сваіх старэйшых калег, якія знаходзяцца на заслужаным адпачынку.

Сярод іх – Надзея Фёдараўна Лукашэвіч, якая працавала ў вёсцы Росахі. У гэтым годзе яна адзначыла свой 90-гадовы юбілей. Віншаванні з 60-годдзем прымала таксама Людміла Мікалаеўна Анур’ева – былы загадчык Параслянскага сельскага клуба.

Для імяніннікаў гучалі шчырыя пажаданні і душэўныя песні. Ветэраны атрымалі памятныя падарункі.

Добавить комментарий