Бяспека – найперш за усё!

Установы культуры Пружанскага раёна не засталіся ўбаку ад удзелу ў рэспубліканскай акцыі “Адзіны дзень бяспекі”, якая праходзіць у Беларусі з 1 па 10 верасня 2021 года.

Так, 4 верасня ў Навасёлкаўскім сельскім Доме культуры прайшла бяседа “Адзін дома”. Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з важнейшымі правіламі бяспекі, якія яны павінны ведаць і памятаць, асабліва тады, калі застаюцца дома без дарослых.

6 верасня на сустрэчу з вучнямі дзяржаўнай установы адукацыі “Шарашоўская дзіцячая школа мастацтваў” завітала начальнік Пружанскай раённай энергаінспекцыі філіяла “Энерганагляд” Ж.У.Казмярчук. Жанна Уладзіміраўна звярнула ўвагу хлопчыкаў і дзяўчынак на неабходнасць выканання правілаў бяпекі ў паўсядзённым жыцці.

Добавить комментарий