Таямніцы майго горада

Менавіта пад такой назвай 11 верасня 2021 года адбыўся гарадскі квэст для моладзі. У ім прынялі ўдзел тры каманды – узорнага клуба “Teens-фармат” з Палаца культуры, Пружанскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа і сярэдняй школы № 4.

 Арганізатары мерапрыемства з гарадскога Палаца культуры прапанавалі юным жыхарам Пружан раскрыць яго “таямніцы”, пашырыць свае веды па гісторыі малой радзімы, з карысцю правесці вольны час.

Маршрут квэста быў распрацаваны па вядомых (і не вельмі) аб’ектах горада, размешчаных вакол гістарычнага цэнтра Пружан уздоўж вуліцы Савецкай.

Квэст выклікаў вялікую зацікаўленасць. Каманды з азартам выконвалі самыя разнастайныя заданні – шукалі інфармацыю ў розных крыніцах і месцах, рашалі рэбусы, адгадвалі загадкі і, нават, удзельнічалі ў спартыўных спаборніцтвах.

Падчас мерапрыемства, маладыя людзі не толькі замацавалі свае веды па гісторыі роднага горада, але і даведаліся шмат новага.

Удзельнікі квэста цікава і годна правялі свой час, атрымалі пазітыўныя эмоцыі і атрымалі шмат карыснай інфармацыі. Усе каманды былі ўзнагароджаны падарункамі ад Палаца культуры.

Добавить комментарий