Бяспечнае лета – вясёлыя канікулы
Забеспячэнне дзіцячай бяспекі, занятасць і прафілактыка негатыўных з’яў сярод непаўналетніх — прыярытэтныя напрамкі работы клубных устаноў ДУК “Пружанская РЦКС” у арганізацыі летняга адпачынку. З гэтай нагоды ў апошнія дні мая прайшоў семінар для работнiкаў устаноў культуры па тэме “Арганізацыя вольнага часу і прафілактыка правапарушэнняў сярод непаўналетніх”.