Ноч музеяў у Пружанскім палацыку

21 мая ў музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” адбылося мерапрыемства “Пагружэнне ў культуру”, што праходзіла ў рамках традыцыйнай міжнароднай культурна-адукацыйнай акцыі “Ноч музеяў”. Распачалася вечарына з музычнага выступлення народнага стуннага ансамбля “АRCHI” і спявачкі Святланы Машкалы. Гасцей свята адразу захапіла класічная музыка, якая па асабліваму гучала ў зале гэтага будынка з гісторыяй.

Па заканчэнні міні-канцэрта наведвальнікаў чакала адкрыццё экспазіцыі, прысвечанай жыццю і творчасці нашага знакамітага земляка Юзэфа Ігнацыя Крашэўскага. Новая экспазіцыя прадстаўлена ў абновленай зале сядзібы.

Весела прайшоў займальны квэст “Дваранскі сход”, у якім спаборнічалі дзве каманды жадаючых.

Фінальным момантам вечара было выступленне івацэвіцкага рок-гурта “Izobelyn”, якое асабліва зацікавіла прадстаўнікоў маладога пакалення горада.

Добавить комментарий