Бяспечнае лета – вясёлыя канікулы

Забеспячэнне дзіцячай бяспекі,  занятасць і прафілактыка негатыўных з’яў сярод непаўналетніх — прыярытэтныя напрамкі работы клубных устаноў  ДУК “Пружанская РЦКС” у арганізацыі летняга адпачынку. З гэтай нагоды  ў апошнія дні мая прайшоў семінар для работнiкаў устаноў культуры   па тэме “Арганізацыя  вольнага часу і  прафілактыка правапарушэнняў сярод непаўналетніх”.

У першай частцы работы  семінара прынялі удзел  начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх  РАУС В.М.Клімашэвіч, начальнік інспекцыі нагляду і прафілактыкі  РАНС А.С.Пісьман, якія пазнаёмілі прысутных з асноўнымі прычынамі злачыннай дзейнасці сярод непаўналетніх і адказнасць за іх;  метадамі прафілактычнай работы і  захаваннем правілаў пажарнай бяспекі.

 У Ліноўскім СДК гасцей з задорам сустракалі  гарманісты ДУА “Ліноўская ДШМ” пад кіраўніцтвам А.В.Пракопчыка. Затым удзельнікі семінара паглядзелі  конкурсна-забаўляльную праграму “Знай правила движения, как таблицу умножения” з удзелам інспектара ДАІ РАУС  А.Гвоздзіка,  якая праходзіла на пляцоўцы каля Дома культуры.  Было вельмі прыемна назіраць, з якім азартам, актыўнасцю і цікавасцю ўдзельнічалі дзеці ў гульнях і  конкурсах.

Шмат цікавага чакала і ў Доме культуры: выстава работ  дзіцячай творчасці  гуртка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і гутарка з  настаяцелем     храма Уздзвіжання Крыжа Гасподняга ў в. Аранчыцы Аляксандрам Мялешкам, які расказаў пра духоўнае выхаванне падрастаючага пакалення.

Добавить комментарий