Рэгіянальнае свята-конкурс вакальна-харавога мастацтва “Пеўчае поле”

23 мая ў Пружанах адбылося рэгіянальнае свята-конкурс вакальна-харавога мастацтва “Пеўчае поле”, якое заснавана ў гонар славутага земляка Рыгора Раманавіча Шырмы. У ім прынялі ўдзел 38 калектываў, не толькі нашага раёна, але і Камянецкага, Кобрынскага, Баранавічскага, Бярозаўскага раёнаў Брэсцкай вобласці, Свіслацкага, Слонімскага, Ваўкавыскага раёнаў Гродзенскай вобласці.

Целы дзень гучалі са сцэны ля Палаца культуры народныя песні, камерныя і духоўныя творы у выкананні дзіцячых і дарослых хароў і ансамбляў. Адзін калектыў змяняў другі, дэманстрыруючы не толькі дабры выканаўчы ўзровень, але і добрыя сцэнічныя касцюмы, якасныя музычныя інструменты, аранжыроўкі, фанаграмы.

Гран-Пры свята-конкурсу атрымаў народны хор “Чырвоны гваздзік” ДУК “Пружанскі гарадскі Палац культуры”(кіраўнік Юлія Пропер).

У намінацыі “Хары з народнай манерай выканання” Дыпломамі I ступені узнагароджаны народны хор “Вербніца” ДУК “Пружанскі гарадскі Палац культуры” (кіраўнік Аксана Казлоўская), народны хор “Палескія перазвоны” Установы Культуры “Кобрынскі Палац культуры”(кіраўнік Ганна Нічыпарук).

Дыплом II ступені — народны хор “Крушына” Хідрынскага Цэнтра культуры і вольнага часу Кобрынскага раена (кіраўнік Яўген Лесік).

Дыпломы ў намінацыі “Дзіцячыя хары” размясціліся наступныя чынам:

Дыпломы I ступені

  • Узорны хор “Вітанак” ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў імя Р. Р.Шырмы г.Пружаны” (кіраўнік Ірына Буланькова)
  • Дзіцячы хор “Ліхтарыкі” ДУА “Дзіцячая музычная школа мастацтваў №2 г.Баранавічы” (кіраўнік Святлана Гайдук)

Дыпломы II ступені

  • Хор малодшых класаў “Вясёлка” ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р. Шырмы г. Пружаны” (кіраўнік Вольга Трафімовіч)
  • Хор першага класа “Карамелькі” ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р. Шырмы г. Пружаны” (кіраўнік Наталля Баган)
  • Хор сярэдніх класаў “Конфетти”ДУА “Новазасімавіцкая ДШМ” (кіраўнік Юлія Макаранка)

Дыплом III ступені

  • Хор навучэнцаў ДУА “Ліноўская дзіцячая школа мастацтваў” (кіраўнік Наталля Нікітчык)

У намінацыі “Дзіцячыя вакальныя ансамблі” быў заяўляны вакальны ансамбль “Ліновачка” ДУА “Ліноўская дзіцячая школа мастацтваў” (кіраўнік Наталля Нікітчык). Згодна рашэнню журы ён атрымаў Дыплом III ступені.

Намінацыя “Фальклорныя калектывы (дзіцячыя)”:

Дыплом I ступені-

  • Салістка Навасёлкаўскага СДК Сафія Яроцкая

Дыплом II ступені

  • Фальклорны ансамбль ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р. Шырмы г.Пружаны” (кіраўнік Кацярына Гуга)

Намінацыя “Фальклорныя калектывы (дарослыя)”

Дыпломы I ступені

  • Народны фальклорны гурт “Крынічанька” ДУК “Свіслацкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” (кіраўнік Ірына Ягорава)
  • Народны клуб аматараў фальклору “Магдаліна” Магдалінскага СДК Кобрынскага раёна (кіраўнік Святлана Самулевіч)

Дыпломы II ступені

  • Народнае аматарскае аб’яднанне “Вечарынка” Відамлянскага СДК Камянецкага раёна (кіраўнік Сафія Добыш)
  • Народны фальклорны гурт “Чараўніцы” Мацвееўскага Дома культуры Ваўкавыскага раёна (кіраўнік Надзея Талашко)
  • Народнае аматарскае аб’яднанне Смаляначка Навасёлкаўскага СДК (кіраўнік Анатоль Харытановіч)

Дыплом III ступені

  • Народны фальклорны гурт “Бабіна лета” Ліноўскага СДК (кіраўнік Кацярына Ідрысава)
  • Фальклорны калектыў “Скарыначка” Тэвельскага клуба ДУК “Кобрынская раённая клубная сістэма” (кіраўнік Марына Сухарэвіч)

Намінацыя “Вакальныя калектывы (акадэмічная манера)”

Дыплом I ступені-

  • Вакальны ансамбль “Амафор” Новазасімавіцкага СДК (кіраўнік Наталля Данцова)

Дыплом II ступені

  • Вакальная група “Раніца” Рудніцкага СКБ (кіраўнік Таццяна Бабыла)

Намінацыя “Вакальныя калектывы (народная манера)”

Дыпломы I ступені

  • Народны вакальны ансамбль “Землякі” Новазасімавічскага СДК (кіраўнік Аляксандр Мяшэчка)
  • Аматарскае аб’яднанне “Надзея” Слабудского СДК (кіраўнік Таццяна Немцава)
  • Народны ансамбль народнай песні “Жывіца” філіял “Васілевіцкі цэнтр народнай творчасці” Слонімскага раена (кіраўнік Наталля Хаўтур)

 Дыпломы II ступені

  • Вакальная група “Забава” аўтаклуба (кіраўнік Анжэла Строк)
  • Вакальная група “Клепачанка” Кляпацкага СДК (кіраўнік Рыта Святленка)
  • Вакальная група “Каханачка” Ліноўскага СДК (кіраўнік Яўгенія Васілюк)
  • Народны ансамбль народнай песні “Пушчанскія напевы” Пацуеўскага сектара культуры і вольнага часу Кобрынскага раёна (кіраўнік Наталля Шчэрбань)
  • Народны ансамбль народнай песні “Заранак” ДУК “Палац культуры г.Бяроза” (кіраўнік Алена Говін)
  • Народны вакальны ансамбль “Славяначка” філіял “Сянькоўшчынскі Цэнтр культуры” Слонімскага раёна (кіраўнік Ала Баравік)
  • Аматарскае аб’яднанне “Созвучие”, вакальны ансамбль “Таямніца” Пелішчанскага Цэнтра культуры і вольнага часу Камянецкага раёна (кіраўнік Наталля Залесава)
  • Народны ансамбль песні “Гарадчанка” Гарадзецкага клуба Кобрынскага раёна (загадчык Таццяна Патоня)
  • Вакальныт гурт “Ваколіца” Ружанскага ЦКіВЧ (кіраўнік Аляксандр Барысевіч)
  • Народны ансамбль народнай песні “Вінец” Равяціцкага СДК Бярозаўскага раёна (кіраўнікі Уладзіслаў Сярко, Юлія Бандарук)

Дыплом III ступені

  • Вакальная група “Весялінка” Велікасельскага СДК (кіраўнік Генадзь Пацяпня)
  • Аматарскае аб’яднанне “Находка”Шаняўскога СК (кіраўнік Анатоль Гароднік)
  • Вакальная група “Грошай не бярэм” Калядзіцкага СДК (кіраўнік Таццяна Кныш)

Арганізатарамі конкурсу выступалі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Пружанскага райвыканкама, ДУК “Пружанская раённая цэнтралізаваная клубная сістэма”; Пружанская раённая арганізацыя рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, ДУК “Пружанскі гарадскі Палац культуры”.

У праграме свята-конкурсу адбыўся майстар-клас па пабытовых танцах: “Полька-бабачка”, “Лысы”, “Каханачка”, якія бытавалі ў в.Аранчыцы, в.Смаляніца, в. Відамля. Майстар-клас правялі удзельнікі вакальнага гурта “Каханачка”, народных аматарскіх аб’яднанняў “Смаляначка”, “Вечарынка”, а дапамагалі ім у гэтым Кацярына Ідрысава і Сафія Яроцкая. Добры адпачынак і настрой атрымалі гледачы ад канцэртнай праграмы самадзейных артыстаў з г.Бяроза.

Амаль шэсць гадзін працягвалася рэгіянальнае свята — конкурс “Пеўчае поле”. У такіх песенных конкурсах праглядаецца сувязь розных пакаленняў, здаровае саперніцтва, абмен вопытам, знаёмства з песеннай творчасцю суседзяў.

Добавить комментарий