Сёння прэм’ера ў кінатэатры “Спадарожнік”
Падчас святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Перамогі, у кінатэатры “Спадарожнік” пачынаецца прэм’ерны паказ расійскага мастацкага кінафільма “Памілаванне”.
Падчас святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Перамогі, у кінатэатры “Спадарожнік” пачынаецца прэм’ерны паказ расійскага мастацкага кінафільма “Памілаванне”.
3 мая праз Пружаны прайшоў маршрут міжнароднага аўтапрабегу “Агонь Памяці”, прымеркаваны да Дня Перамогі. З сабой удзельнікі патрыятычнай акцыі вязуць часцінку Вечнага агню з мемарыяла на Паклоннай гары ў Маскве.
На Пружаншчыне жывуць ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, былыя вязні фашысцкіх канцлагераў, удзельнікі працоўнага фронту.
Дзень працы адзначылі ва ўстановах культуры Пружанскага раёна. Калазубскі сельскі клуб-бібліятэка правёў дзіцячае свята “Працуй, не сумуй, і май сустракай”. Рабяты даведаліся аб гісторыі святочнага дня, паўдзельнічалі ў вясёлых конкурсах, гульнях, паспявалі, патанцавалі і намалявалі вясенняе сонейка на асфальце. Таксама дзеці разам пачаставаліся салодкасцямі за кубачкам гарбаты.
30 красавіка на сцэне Пружанскага гарадскога Палаца культуры адбыліся раённыя адборачныя прагляды абласных мерапрыемстваў: конкурсаў «Грай гармонік, звіні прыпеўка!» і «Под крышей дома твоего», фестываляў фальклорнага мастацтва «Таночак», народнага гумару «Спораўскія жарты» і нацыянальных культур «Суквецце культур».
30 красавіка 2023 года аматарскія калектывы мастацкай творчасці ўстаноў культуры горада і раёна прадставілі творчыя справаздачы атэстацыйнай камісіі па Брэсцкай вобласці для пацвярджэння ганаровых званняў “народны” і “ўзорны”.
29 красавіка напярэдадні святочнага дня – Дня працы на цэнтральнай плошчы г.Пружаны адбылося ўрачыстае мерапрыемства, арганізаванае Пружанскім раённым аб’яднаннем арганізацый прафсаюзаў, уваходзячых у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі.
Напярэдадні Першамайскага свята вучні Шарашоўскай дзіцячай школы мастацтваў у чарговы раз завіталі ў госці да выхаванцаў пасялковага дзіцячага сада.
28 – 29 красавіка ў Рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў у г.Мінск прайшоў турыстычны форум «Адкрый Беларусь».
Клубныя ўстановы ўдзяляюць шмат увагі арганізацыі вольнага часу дзяцей і дарослых.
З 17 па 22 красавіка 2023 г. у дзяржаўнай установе адукацыі “Новазасімавіцкая дзіцячая школа мастацтваў” праходзіў Тыдзень музыкі.
Падчас суботніку работнікі культуры шмат зрабілі для добраўпарадкавання сваіх устаноў і населеных пунктаў. Не забыліся і пра помнікі вайны, якія знаходзяцца на тэрыторыі раёна.