Віншаванні з Днём Перамогі

На Пружаншчыне жывуць ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, былыя вязні фашысцкіх канцлагераў, удзельнікі працоўнага фронту.

Напярэдадні Дня Перамогі да іх са словамі віншаванняў і падарункамі завіталі намеснік старшыні райвыканкама Р.В.Супрыновіч, прадстаўнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, тэрытарыяльнга цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, раённага ваеннга камісарыята, Белпошты.

Добры настрой і музычныя нумары падаравалі ветэранам работнікі і творчыя калектывы аўтаклуба Пружанскай раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмы. Яны падрыхтавалі для пажылых грамадзян шмат добрых слоў і пажаданняў, папуры з песень ваенных гадоў і ўручылі кветкі.

Добавить комментарий